Віншуем з узнагародай - дыплом 2 ступені

13.04.2024

Выхаванка старэйшай "А" групы дзіцячага садочка Місейка Кацярына прыняла ўдзел у раённым этапе конкурсу мастацкага чытання “Пад белымі крыламі”  у рамках рэалізацыі рэспубліканскагатворчага конкурсу юных чытачоў “Жывая класіка”. Конкурс праходзіў з мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання  высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі,  прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, выхавання  падрастаючага пакалення на лепшых узорах  нацыянальнай  літаратуры па тэме “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці”.

Вынікам удзела стаў дыплом 2 ступені. Віншуем Кацярыну і яе выхавальніка Місючык Святлану Мікалаеўну с выдатнай узнагародай!

Спасылка на відэазапіс